BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сям’ю судзяць у Гародні паводле пяці палітычных артыкулаў

Сёння, 31 студзеня, ў Гарадзенскім абласным судзе працягваецца разгляд справы мужа і жонкі Леаніда і Антаніны Церабей.

Іх затрымалі ў чэрвені 2024 году. Вядома, што ў іх ёсць дзіцёнак, таму маці пакідалі на волі да суда. Праўладныя каналы таксама сцвярджалі, што ёй, верагодна, вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, а «вось галава сямейства пасядзіць».

Цяпер іх абодвух судзяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК), удзел у мірным сходзе (арт. 342 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК) і здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі.

вясна