Госць Рацыі — навуковец, кліматычны актывіст, запрошаны даследчык Інстытута глабальных катастрафічных рызыкаў Сяргей Бесараб. Гутарым з ім пра надыходзячую зіму — якой яна будзе, да чаго рыхтавацца. І наогул, якія кліматычныя змены чакаюць чалавецтва бліжэйшым часам. Размаўляе з ім наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч.

РР: Якія маем прагнозы, ці ёсць якія шанцы, што зіма будзе больш снежнай і халоднай, чым у мінулыя гады?
Сяргей Бесараб: Шчыра кажучы, калі спытаць зараз у нейкага нармалёвага такога адмыслоўца, маэстра кліматалогіі, якая будзе зіма, то ён зараз проста рассмяецца вам у твар. Бо, па-першае, мы зараз жывём на самім вось гэтым грэбені кліматычнай лавіны. Віруюючыя такія змены, як бы нічога прадказаць немагчыма. А па-другое, зараз абсалютна кліматалогія, метэаралогія – гэта проста эквівалент слоў “тэорыя верагоднасці”. Нават з улікам нейрасетак, нейкіх мадэляў, якія з’яўляліся і дзесяцігоддзямі яны збіраліся, будаваліся, зараз кліматычныя змены звялі гэта ўсё “на нет”. То бок, калі павярхоўна вельмі так сказаць наконт прагнозаў, глядзіце, газеты і нейкія там метэаралагічныя сайты пішуць зараз пра ўмераную фазу цячэння ў Ціхім акіяне Эль-ніньё.
У прынцыпе з гэтым карылюе і прагноз Еўрапейскага цэнтра прагнозаў. Кажуць пра тое, што з-за гэтага вельмі верагодныя высокія станоўчыя тэмпературныя анамаліі гэтай зімой. То бок дзіва не будзе ніякага, зіма будзе цяплей за кліматычную норму 1991-2020 гадоў. То бок тут нічога новага я вам не адкажу. Але пры гэтым вельмі важліва не блытаць цяплейшае ў сярэднім з адсутнасцю марозаў. Наадварот, гледзячы на ўсе тэндэнцыі апошні год, на ўзровень кантраснасці, я кажу пра кліматычную кантраснасць, хутчэй за ўсё будзе так, то бок у сярэднім цяплейшая зіма будзе сёлета, чым у мінулым годзе, але колькасць маразаў, магчыма, якраз і павялічыцца. То бок будуць рэзкія змены з агню ў полымя. Зіма будзе цяплейшая, чым звычайна, але больш кантрасная.
РР: А чаму вы наогул так кажаце пра кліматычныя змены, з чым наогул яны звязаныя? Бо 15-20 гадоў таму зімы былі зусім іншыя.
Сяргей Бесараб: Прычына тут даволі простая, і ўжо мільён разоў яна была апісаная. Гэта так званае арктычнае ўзмацненне. Зараз Арктыка праграваецца ў 3-4 разы мацней за астатнюю планету. То бок раней быў градыент паміж экватарам і полюсам, ён падтрымліваў так званую струменную плынь. Гэта сістэма такіх вельмі хуткіх паветраных рэк, умоўна кажучы, якія праходзяць у верхняй трапасферы, гэта як вены нашай атмасферы, напэўна. Паветраныя вены нашай Зямлі на вышыні дзесьці 9-12 кіламетраў. Гэта вельмі хуткі вецер да 400 кіламетраў у гадзіну. Ён дзьме з-за таго, што наша Зямля круціцца і ўтвараецца сіла карыёліса, якая вось якраз такі разганяе гэтыя патокі.
Раней гэтая струменная плынь была стабільная і падтрымлівала клімат такі больш аднародны. То бок холад заўсёды быў замкнёны на полюсе, так бы мовіць. Зараз з-за таго, што змяншаецца розніца тэмператур, наша струменная плынь слабее. І калі раней гэта нагадвала прамыя паралелі і мерыдыяны, умоўна кажучы, то бок збольшага гэта былі роўныя патокі, выраўненыя, вельмі магутныя такія паветраныя рэкі, то зараз гэтыя паветраныя рэкі перасыхаюць, слабеюць і пачынаюць утвараць меандры, выгінацца, як звычайная рака. І меандры блакуюць антыцыклоны. То бок замест стабільна зімы мы атрымліваем кліматычны маятнік.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






