Героі Беларусі, якія загінулі за 30 гадоў праўлення Лукашэнкі, гэта незаменная страта для Беларусі. Адным з такіх герояў бы Міраслаў Лазоўскі. Ён застаўся для нас прыкладам адданай барацьбы за свабоду і незалежнасць нашай шматпакутнай Радзімы, кажа яго паплечнік па “Белым легіёне” Сяргей Бульба:
– Для мяне ён быў узорам беларускай інтэлігенцыі, у рымскім першапачатковым разуменні інтэлігента, што гэта вельмі інтэлектуальны, вельмі разумны, і пры гэтым у складзе рымскага легіёну браў удзел у баях, стрэляны, мужны, спакойны. Ён быў сапраўдным беларусам.
Міраслаў Лазоўскі – герой Беларусі, які загінуў пад Бахмутам у траўні 2023 года ва Украіне. Інжынер па адукацыі, ён добра ведаў гісторыю Беларусі і апекаваўся распаўсюдам беларушчыны. А яшчэ ён стаў абаронцам свабоды са зброяй у руках.
Беларускае Радыё Рацыя