Чальцы Паспалітага Рушэння разам з беларускімі чальцамі сяброўскіх арганізацый як Польшчы так і замежжа правялі сумесныя вайсковыя спаборніцтвы. Была тактычная медыцына, кіраванне дронамі, кіданне гранат і шмат яшчэ чаго цікавага і карыснага.

Пераможцамі можна лічыць усіх, бо кожны вынес з гэтых спаборніцтваў нешта карыснае для сябе, гаворыць кіраўнік Паспалітага Рушэння Сяргей Бульба:
– Два дні ў нас были спаборніцтвы. Цудоўная магчымасць пакамунікаваць. Любая сумесная задача збліжае людзей. Ёсць разуменне, што мы тут у Польшчы мусім рыхтаваць сабе дапамогу, калі, крый Божа, на Польшчу хто нападзе. Каб мы маглі разам адбівацца з палякамі. Калі здарыцца магчымасць у Беларусі аднавіць канстутыцыйны лад, то мы канешне мусім прыняць актыўны ўдзел у гэтым.
Паводле Сяргея Бульбы, тыя, хто прайшоў вайну ва Украіне, дзяліліся сваім досведам. Мерапрыемства прайшло канструктыўна і пазітыўна. Навучанне вайсковаму майстэрству будзе працягвацца.






Беларускае Радыё Рацыя






