У чэрвені ў Беларусі з’явілася чарговае прызнанне лукашэнкаўскай дыктатурай “экстрэмісцкімі фармаваннямі” шэраг ініцыятыў і праектаў. Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, на падставе рашэння КДБ ад 18 чэрвеня варожымі для рэжыму сталі грамадскія арганізацыі “Білорусь 2.0 Робімо Разам”, вайсковы клуб “Літвіны”.
Таксама пералічаны людзі, якія маюць адносіны да гэтых фармаванняў. Сярод іх кіраўнік Беларускай прасторы “Робім разам”, які нядаўна ўзначаліў “Паспалітае рушанне” Сяргей Бульба. Мы абмеркавалі з ім гэтую сітуацыю.
РР: Вы датычны да фармаванняў, якія нядаўна прызнаныя экстрымісцкімі?
Сяргей Бульба: Я датычны самым непасрэдным чынам. “Паспалітае рушанне” ужо даўно было прызнана экстрэмісцкім фармаваннем, зараз узначальваю яшчэ адно экстрэмісцкае фармаванне. Пара ганаровае званне даваць ганаровы экстрэміст ці тэрарыст БССР.
РР: Цяжка ад гэтага ўсяго? Што там экстрэмістам успрымаюць і тут яшчэ розныя чуткі ходзяць?
Сяргей Бульба: Слухайце, ну яны ж разумныя. Тыя, хто ў Менску сядзіць, яны ж не здарма пры ўладзе столькі дзясяткаў гадоў. Яны ж пралічылі любы працэс, калі нельга спыніць, то трэба яго ўзначаліць. Таму яны напіхалі дастаткова сваіх людзей ва ўсе структуры так званай дэмакратычнай апазіцыі. Столькі неабгрунтаванага, столькі надуманага, што я нават трохі мацюкаўся, бо не вытрымліваў гэтай хвалі. Калі гавораць па справе, бывае так, што трохі там нешта недачулі, нешта не зразумелі. Калі суцэльны шквал нейкага трызнення проста прыдуманага, то нават я са сваім тыбецкім спакоем калі-некалі пачынаю злавацца.
РР: Гэта трэба быць вельмі моцным чалавекам, каб глядзець у вочы і аргументаваць, што гэта не так. Часам бывае, што і аргументаў не знойдзеш на абвінавачванні, якія могуць быць нахабнымі і недарэчынмі.
Сяргей Бульба: Калі яно не пачутае, не зразуметае, то можна нешта тлумачыць. А калі яно проста прыдуманае з нуля, трызненне і ўсё, то што за гэта чапляцца.
РР: “Білорусь 2.0 Робімо Разам” напісана па-украінску, дзе вы разам з людзьмі, з якімі я не ўяўляю вас разам.
Сяргей Бульба: Спіс “Беларусь 2.0 Робім разам” неяк дзіўна складзены. Ініцыятыва балы зарэгістравана ва Украіне, як грамадскае аб’яднанне. Напэўна яны таму па-ўкраінску напісалі. Але ж гэтыя пералічаныя людзі ніколі не ўваходзілі ў кіраўніцтва. Тое, што яны працавалі на канферэнцыях, на падрыхтоўчых мерапрыемствах па “Беларусь 2.0. Робім разам”, гэта так. Яшчэ цікава якім чынам у гэтыя спісы трапілі некаторыя, бо гэта нідзе не публікавалася афіцыйна.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя