BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля 45 сутак адміністрацыйнага арышту

Уладальнік гарадзенскага блога «S13» Сяргей Чабоцька не выйшаў на волю пасля 45 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра гэта паведамляе Hrodna.life.

Трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Сяргея скончыліся 7 снежня. Ён не выйшаў на волю.

Пра чарговы адміністрацыйны суд невядома. Верагодна, мужчыну ўзялі пад варту.

Рэдактара блога «S13» затрымалі 23 кастрычніка. Яго судзілі тройчы — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «пікет» у інтэрнэце. Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што кантэнт «S13» і яго сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

вясна