BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Ціханоўскі моцна схуднеў у зняволенні

Сяргей Ціханоўскі моцна схуднеў у зняволенні, яго цяжка пазнаць. Пра гэта распавяла былая палітзняволеная Алеся Буневіч, якая сустрэла блогера Сяргея Ціханоўскага ў турэмным цягніку, піша “Наша Ніва”.

“Ён быў схуднелы, змарнелы тварам, меў зямлісты колер твару. Каб не голас і размова пра грошы за канапай, я б яго, напэўна, не пазнала. Гэта быў дзень яго народзінаў, 18 жніўня, яго этапавалі ў крытую турму ў Жодзіна. Сяргей вельмі баявы, хаця і глядзець на яго было балюча, але ўнутраная моц адчувалася ў размове з канваірамі, якую я трохі чула. Ён не апускае рукі”, – кажа Буневіч.

Блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы ў траўні 2020 года падчас прэзідэнцкай кампаніі. У снежні 2021-га яго асудзілі на 18 гадоў калоніі. Пазней дадалі яшчэ паўтара года. Ужо больш за год сям’я не атрымлівае ад яго ніякіх вестак. 

Беларускае Радыё Рацыя