BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў па дапамогу

Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі просіць беларусаў пра дапамогу, паведаміў фонд салідарнасці Bysol. На сайце фонду абвешчаны збор для блогера і палітыка.

Вызвалены пасля сустрэчы спецрадстаўніка ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага з Аляксандрам Лукашэнкам 21 чэрвеня Ціханоўскі ў апісанні збору адзначае:

«Мая жонка — лідар дэмакратычных сіл, але гэта ня значыць, што за маёй спінай неабмежаваныя рэсурсы, а мае праблемы са здароўем вырашаюцца аўтаматычна». «Маё аднаўленне — выклік для мяне, як і для кожнага, хто прайшоў праз турму», — адзначыў Ціханоўскі.

Ён хоча «паправіць здароўе, вярнуць сваю сілу і працягваць быць карысным».

Сума збору складае 8 тыс. еўра. Грошы прызначаны для вырашэння праблем са здароўем: праходжання УГД, МРТ, аналізаў, кансультацый лекараў, пратэзавання зубоў, карэкцыі зроку.