Былы палітзняволены, адміністратар тэлеграм-канала «Армія з народам», былы капітан міліцыі Сяргей Коршун з Менску пасля адбыцця 4.5 гадоў калоніі вымушаны быў пакінуць краіну.

Сяргей лічыць, што мера абмежавання візаў можа стаць трыгерам незадаволенасці рэжымам, гаворыць Сяргей Коршун:
-Калі выдаюцца гэтыя візы для беларусаў, яны павінны быць упэўнены ў тым, што чалавек не ўяўляў ніколі ніякай небяспекі для дзяржавы, у якую ён прыязджае. Часта дзеці тых жа самых сілавікоў, сваякі і дзеці беларускіх чыноўнікаў чамусьці нармальна вучацца за мяжой і ні ў чым сабе не адмаўляюць.
Сяргей Коршун вядзе актыўны грамадскі лад жыцця, стварае вострыя відэа пад назвай «Не беглый», у якіх гаворыць праўду, нават калі яна непрыемная для кіраўніцтва дэмсіл. Ён лічыць, што толькі так можна пабудаваць дэмакратычную Беларусь, у якую марыць вярнуцца.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя