20 і 21 жніўня палітвязні Сяргей Кунашэнка і Сяргей Волкаў з Берасцейскай вобласці сустрэнуць дні народзінаў за кратамі.

У палітвязня Сяргея Кунашэнкі дзень народзінаў 20 жніўня. Яму прад’явілі арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мужчына быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Прысуд – два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Дасылаць карэспандэнцыі можна ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 46.
У сваю чаргу палітвязень Сяргей Волкаў сустракае дзень народзінаў 21 жніўня. Актор Палесскага драматычнага тэатру быў абвінавачаны ў ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Затрыманы паводле так званай “Пінскай справы”. Прысуджана чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дасылаць лісты можна ў папраўчую калонію №17.
Беларускае Радыё Рацыя






