Шматдзетны бацька Сяргей Мельянец не выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту, паведамляе тг-канал “Хрысціянская візія”. У сакавіку на яго склалі пратакол аб нейкім “адміністрацыйным праваапарушэнні” (за што менавіта, пакуль невядома).

Сяргей Мельянец — хрысціянскі прапаведнік, паэт і выканаўца аўтарскай песні. Ён — бацька семярых дзяцей.
Тры гады таму Сяргея Мельянца судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі на акне і аштрафавалі. Летась ён удзельнічаў у пахаванні палітвязня Алеся Пушкіна.






