
Цяжка пакідаць Радзіму шматдзетным сем’ям. Бо неяк уладкавацца ў новай краіне, калі ты маеш сямёра дзяцей, даволі складана. Але гэта прыйшлося зрабіць патомнаму цесляру, прапаведніку пратэстанцкай царквы, шматдзетнаму бацьку Сяргею Мельянцу з Менску. Ён вымушаны быў тэрмінова з’язджаць з роднага дома ў 2024 годзе разам з вялікай сям’ёй. Проста, каб выратавацца, кажа Сяргей Мельянец:
– Мяне схапілі, пасадзілі на Акрэсціна. Адсядзеў там 25 сутак, цудоўным чынам выйшаў. Пачаліся вобшукі, пачаліся допыты. Спачатку маю жонку выклікалі на допыт два разы, ужо збіраліся яе садзіць. Майго сына старэйшага выклікалі. Атрымліваецца мяне ў суботу адпусцілі, а яго ў панядзелак ужо запрасілі на допыт. Тое, што мяне выпусцілі – гэта цуд, бо тое што яны “накапалі” на мяне – было дастаткова на шмат гадоў.
Цалкам размову слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Сяргея Мельянца, ён не быў палітыкам, ён проста не мог стаяць убаку, калі бачыў страшныя рэчы на вуліцах роднага горада, калі пачалася вайна ва Украіне, потым страшныя рэчы перажыў на сабе.
Беларускае Радыё Рацыя