Сістэма пад назвай «выпраўленчыя калоніі» у Беларусі існуе для таго, каб чалавека запалохаць і зламаць.

Іншага не бывае, як не бывае супрацоўнікаў у гэтых установах, якіх можна было б паважаць, кажа эвакуяваны на днях з Беларусі былы палітвязень Сяргей Пятрухін:
-Сістэма працуе на тое, каб чалавека запалохаць і зламаць. І не толькі палітычнага, а любога. Каб паказаць, што ты – ніхто. Што галоўнае – дзяржава. І звычайна людзі, якія выходзяць з турмы, яны пасля ні з кім не спрачаюцца, баяцца мянтоў. Або з’язджаюць.
Паводле Сяргея Пятрухіна, ён вымушаны быў збегчы з Беларусі, калі ўбачыў павестку аб выкліку на допыт. Да гэтага пастаянны кантроль з боку міліцыі, выклікі на нібы выхаваўчыя размовы раздражнялі і не давалі адчуць сябе хаця б часткова свабодным.
Беларускае Радыё Рацыя






