Некалькі дзён таму пасаду галоўнага рэдактара беларускага незалежнага выдання «Новы Час» заняў журналіст Сяргей Пульша. Да гэтага больш за 8 год працай калектыва кіравала Аксана Колб.

Сяргей Пульша распавёў, што змянілася за апошнія некалькі месяцаў у працы выдання:
-Як была свая аўдыторыя, так і засталася. Яна, дарэчы, апошнім часам пашыраецца. Мы ўжо дасягнулі нашай аўдыторыі, скажам, да падзеяў 2021 года, калі нас заблакавалі.
Сяргей Пульша ўпэўнены, што ў працы рэдакцыі «Новага Часу» нічога не зменіцца:
-Збольшага, канешне, усё застанецца як і было. У нас ёсць акрэсленая рэдакцыйная місія – гэта пашырэнне дэмакратыі, правоў чалавека. У першую чаргу – гэта беларускасць, гэта праца для Беларусі, на Беларусь. Таму ніякіх вялікіх зменаў не будзе. У нас устойлівы калектыў.
Журналіст кажа, што частка сацыяльных сетак выдання «Новы Час» прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі, аднак, колькасць падпісчыкаў ад гэтага не змянілася.
Беларускае Радыё Рацыя






