BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Верамеенка: я не разумею, што такое «спецвытворчасць»

Актывіст і былы ўладальнік крамы «Адметнасць» Сяргей Верамеенка звярнуўся ў гарадзенскі Следчы камітэт з запытам адносна сваёй «спецвытворчасці»

– У сваёй заяве я патрабую, каб мяне азнаёмілі з тымі дакументамі, якія знаходзяцца ў следчым камітэце. То бок з тымі абвінавачваннямі. Павінна быць нармальная працэдура, згодна з якой я маю права азнаёміцца з усімі матэрыяламі так званай «справы» ці «следства», што яны там праводзяць. Таму я склаў гэтую заяву, напісаў на адрас следчага камітэту ў Гародні, і буду чакаць.

Сяргей да сённяшняга часу не разумее тэрміна Спецвытворчасць і хоча каб яму гэта патлумачылі:

– Усё што я ведаю – толькі з паведамленняў тг-каналаў. Афіцыйных лукашэнкаўскіх, і неафіцыйных нелукашэнкаўскіх каналаў, дзе было сказана што ў дачыненні мяне заведзеная так званая спецвытворчасць. Я не ведаю што такое спецвытворчасць, я першы раз чую такое. Штосьці яны прыдумалі такое. Спадзяюся, што калі ў мяне раптам будзе мажлівасць азнаёміцца з тымі матэрыяламі якія на мяне заведзеныя, то я буду ведаць, што такое спецвытворчасць.

Верамеенка ў Гародні быў уладальнікам крамы «Адметнасць», грамадскім актывістам і сябрам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыіі, але вымушаны быў з-за пераследу ўладаў тры гады таму пераехаць у Беласток.

Беларускае Радыё Рацыя