BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Верамеенка: «Спецвытворчасць» – што гэта такое?

Уладальнік крамы «Адметнасць» і грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка атрымаў дзіўны адказ са Следчага камітэта Беларусі наконт заведзенай на яго новай справы.

Распавядае Сяргей Верамеенка:

– Дзесьці некалькі месяцаў таму я даслаў ліст з патрабаваннем азнаёміць мяне з матэрыяламі той справы ці як яна там называлася – “спецвытворчасць”  – у  дачыненні да мяне. У гэтым лісце пішуць, што ў адказ на ваша хадайніцтва, але я не хадайнічаў, а патрабаваў азнаёміць мяне з матэрыяламі “спецвытворчасці”.

Па словах актывіста, ён да сённяшняга часу не ведае, што такое гэта «спецвытворчасць»:

– На мяне заводзілі адміністрацыйныя справы, крымінальныя, чаго толькі не заводзілі, але што такое “спецвытворчасць” я не разумею. Таму хіба мне трэба шукаць вось гэтага абаронцу разам з якімсьці абвінавачаным, каб яны мне патлумачылі. Але, на жаль, адраса няма.

Сяргей будзе далей спрабаваць даведацца, што такое «спецвытворчасць». Гэты ліст ад Следчага камітэта ён лічыць адпіскай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя