Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста. Пра гэта заяўляюць праваабаронцы.
Кароста – гэта заразнае скурнае захворванне, выклікаецца мікраскапічным паразітам – кароставым кляшчом. Характэрнымі прыкметамі захворвання з’яўляюцца сверб і сып, часта з далучэннем гнойнай інфекцыі з прычыны інфіцыравання пры расчэсванні. Ці аказваецца цяпер вязням якасная медычная дапамога і што робіцца дзеля спынення распаўсюджвання каросты – невядома.
Паводле “Вясны”, у наваполацкай калоніі – 101 палітвязень. Інфармацыі пра іх стан здароўя няма.
Беларускае Радыё Рацыя