BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сярод вызваленых Вікторыя Кульша

Першапачаткова Вікторыя Кульша была асуджана па артыкуле 342 КК за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту і яе арганізацыю. Пасля яе яшчэ чатыры разы асудзілі па артыкуле 411 КК, нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.

Увесь час у зняволенні на жанчыну аказваўся ціск. Яе неаднаразова змяшчалі ў штрыфны ізалятар і ПКТ.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у зарэчанскай калоніі № 24 адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры.

Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

вясна