Пра трагедыю адной сям’і ў выніку расейскага ўдару па Львове напісаў мэр горада Андрэй Садовы. Пасля сённяшняга нападу жывым застаўся толькі мужчына. «Жонка Яўгенія і тры іх дачкі — Ярына, Дарына і Эмілія — загінулі ва ўласным доме.
Раніцай 4 верасня расейскія агрэсары атакавалі найбуйнейшы горад Захаду Украіны. У Львове загінулі 7 чалавек, з іх трое дзяцей. Кіраўнік мясцовай вайсковай адміністрацыі Максім Казіцкі ўдакладніў, што колькасць параненых вырасла да 23, сярод іх пяцёра дзяцей. У чатырох чалавек лёгкія раненні, 15-гадовы падлетак знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці. Імаверна, расейцы запусцілі па Львове ракеты «Кінжал».