Навіна пра тое, што ва Украіне загінуў баец Палка Каліноўскага пад пазыўным “Кракаў”, якая з’явілася ў розных СМІ, мяне раззлавала. Такое стаўленне выказала сястра ваяра Валерыя.

Нашаму радыё яна распавяла, як шукала першакрыніцу і якія пытанні з’явіліся пасля:
-Пачала даведвацца першакрыніцу. Паехала ў рэдакцыю. Яны адказалі, што гэта вельмі праўдзівая інфармацыя ад байца з Палка Каліноўскага. З’яўляецца пытанне – адкуль гэты баец ведае, так як “Кракаў” не лічыцца ў Палку Каліноўскага, па-першае. А, па-другое, чаму ні камандаванне, ні бліжэйшыя родныя не ведаюць пра гэта? Пачалі выходзіць на гэтага чалавека, пабачылі артыкул, звязаліся з ім, аказалася, што ў ТГ-канале ёсць відэа, на якім ёсць фрагменты з аперацыі, але яны нічога не даказваюць. Звычайныя фрагменты, якія могуць быць з любой аперацыі. І гэта не значыць, што людзі загінулі.
Пры гэтым Валерыя зазначыла, што звярталася з абвяржэннем ва ўсе рэдакцыі, у якіх убачыла навіну. “Рэакцыя ў розных СМІ была розная”, – дадала яна.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя