BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сястра Калеснікавай пракаментавала словы Лукашэнкі пра памілаванне

Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай

Сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай пракаментавала словы Лукашэнкі пра памілаванне. Таццяна Хоміч адзначыла:

«Маша будзе гатова разглядаць розныя варыянты, гэта маё меркаванне, але, вядома, да гэтага ёй трэба, напэўна, разумець наогул, што адбываецца. Я спадзяюся, што ў яе такая магчымасць усё ж будзе, тое, пра што казаў Лукашэнка, што такая магчымасць у яе з’явіцца», – мяркуе Таццяна Хоміч.

Учора Лукашэнка ў інтэрв’ю ВВС заявіў пра гатовасць разгледзець хадайніцтвы пра памілаванне Марыі Калеснікавай. Але дзеля гэтага, як ён кажа, павінен быць зварот ад палітзняволенай.

Беларускае Радыё Рацыя