Прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч заявіў, што органам нібыта ўдалося аператыўна ідэнтыфікаваць 365 удзельнікаў акцый за межамі Беларусі, прысвечаных электаральнай кампаніі ў Беларусі.

«Ідэнтыфікаваныя 365 персанажаў, якія прынялі ўдзел у зборышчах у розных гарадах. Сярод іх: Уроцлаў — 11, Варшава — 203, Беласток — 18, Вільня — 29, Нью-Ёрк — 39, Прага — 11 і іншыя», — заявіў Сяргей Кабаковіч.
Паводле ягоных слоў, «у рамках расследавання крымінальнай справы іх дзейнасць задакументаваная, і прынятая пастанова аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці». Таксама ва ўдзельнікаў акцый абяцаюць шукаць маёмасць на тэрыторыі Беларусі, «у тым ліку зарэгістраваную на іншых асоб».






