BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Уладзіміра Захарава

Яго збіраюцца судзіць завочна. Уладзіміру Захараву інкрымінаваныя ч. 3 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў), ч. 2 арт. 243-1 КК (Ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў), ч. 1 арт. 243-3 (Ухіленне ад выплаты страхавых узносаў), арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Уладзіміра запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Віцебскай вобласці.

Уладзімір Захараў быў багатым бізнесменам, валодаў вялікай колькасцю нерухомасці ў Полацку і Наваполацку. Але год таму, як паведамлялася ў дзяржаўных СМІ, у дачыненні да яго былі распачаты тры крымінальныя справы, а на маёмасць накладзены арышт, у тым ліку на 68 аб’ектаў нерухомасці, 23 з якіх з’яўляюцца гандлёвымі цэнтрамі. Захараў з’ехаў з Беларусі.

Крыніца: t.me/viasna96