BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да жыхарак Гомеля і Гародні

Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 41-гадовай актывісткі з Гародні Кацярыны Туманавай.

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале “Спецыяльная вытворчасць. Афіцыйна”, яе абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 364 (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

СК прапануе ёй з’явіцца ў сваё ўпраўленне па Гарадзенскай вобласці.

Таксама паведамляецца пра пачатак спецвытворчасці ў дачыненні да 24-гадовай жыхаркі Гомеля Аліны Галінскай. Яе абвінавачваюць па арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Ёй прапануюць з’явіцца ў Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта.