BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Школа ў Гародні шукае хлопчыкаў і дзяўчынак у беларускамоўны клас

Цікавая прапанова для гарадзенскіх бацькоў будучых першакласнікаў. Да сябе на вучобу запрашае школа №34.

У навучальнай установе акрамя беларускамоўнага класу абяцаюць высокакваліфікаваных настаўнікаў, невялікую напаўняльнасць класаў, найлепшыя ўмовы і выкладанне ўсіх прадметаў па-беларуску, піша тэлеграм-канал «Васьміног».

Школа №34 у Гародні знаходзіцца па адрасе Індурская шаша, 14 і мае шматгадовы вопыт арганізацыі беларускага навучання. Наборы ў беларускамоўныя класы ідуць больш за 10 год. У школе таксама ёсць басейн.

Беларускае Радыё Рацыя