У школах і гімназіях Беларусі прайшла Усебеларуская дыктоўка «Я раскажу пра Перамогу».
На ёй школьнікам дыктавалі сярод іншага і цытаты з Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла чытачка выдання «Флагшток», якая працуе настаўнікам у адной са школ Гомельшчыны. У дыктоўках для сярэдніх і старэйшых класаў цытаты з Лукашэнкі займалі ад 1/5 да 1/4 конкурсных тэкстаў.
Беларускае Радыё Рацыя