Беларускі папулярны комік Слава Камісаранка ў адным са сваіх апошніх стэндапаў распавёў, што падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы.

Пару гадоў таму Камісаранка атрымаў талент-візы ў ЗША і Вялікабрытанію. З легалізацыяй у іншых краінах узнікалі складанасці.
Агулам ён разглядаў тыя візы найперш для магчымасці пашырэння геаграфіі гастроляў. Цяпер комік паспрабуе легалізавацца ў Польшчы, і ўжо падаўся на міжнародную абарону.
Летась МУС Беларусі ўнёс Камісаранку ў спіс «экстрэмістаў», а пазней і «тэрарыстаў». На радзіме ён за свае жарты на адрас Лукашэнкі быў завочна асуджаны на 6 гадоў зняволення. Па ініцыятыве ФСБ ён таксама быў пазбаўлены расейскага грамадзянства.






