Следчы камітэт Беларусі анансаваў флэшмоб “Лукашэнка ў шродэр”, пагражаючы яго магчымым удзельнікам.

СК заяўляе пра “спробу дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і распальвання сацыяльнай варожасці, з дапамогай малалікіх вулічных акцый, якія імітуюць падтрымку радыкальных рухаў”. Сярод іх і згаданы флэшмоб, арганізатарамі якога называюць “Народныя амбасады”.
Згадваецца і фэст “Беларусы годныя лепшага”, які пройдзе ў Варшаве 26 студзеня. Яго арганізатараў СК загадзя называе “злачынцамі”. Сцвярджаецца, што адна з іх мэтаў — “стварэнне негатыўнага іміджу вакол выбарчай кампаніі ў Беларусі”.
У спробе сарваць гэтыя мерапрыемствы Следчы камітэт пагражае іх удзельнікам завочнымі судамі.
Такім чынам, акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў і палітычных рэпрэсій у Беларусі, якія цяпер могуць праходзіць толькі за мяжою, не даюць спакою дыктатарскаму рэжыму. Ягоны сцвярджае, што нібыта «працягвае вызначаць актыў экстрэмісцкіх ячэек за мяжой».