BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Следчы камітэт завяршыў завочнае расследаванне справы Леаніда Судаленкі

Пра гэта Леанід напісаў у сваім Facebook.

«Следчы камітэт паведаміў сёння аб заканчэнні расследавання новага абвінавачання мяне ў “іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”, прычым абвінавачваючы ў паўторнасці (да 7 гадоў турмы). Паведамляецца аб перадачы справы пракурору для накіравання ў суд.

Я са свайго боку паведамляю Следчаму камітэту аб перадачы фактаў працягваючыхся палітычных рэпрэсій ва ўтвораную пры Савеце ААН па правах чалавека групу міжнародных экспертаў, якія займаюцца расследаваннямі рэпрэсій па Беларусі».

Нагадаем, у лістападзе 2021-га году Леаніда Судаленку асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з’ехаў з Беларусі.

вясна