Служба «Адно акно» запускае беларускамоўную версію сайта. Такім чынам «Адно Акно» далучаецца да ініцыятывы Аб’яднанага пераходнага кабінета, які абвясціў 2024 год Годам беларускай нацыянальнай традыцыі.

Кажа піяр-мэнэджар службы спадарыня Анастасія:
-Зараз «Адно Акно» працуе ў дзвюх версіях – беларускай і расейскай. На беларускай мове дасяжная не толькі навігацыя на платформе, але і ўсе матэрыялы па юрыдычнай, фінансавай, медыцынскай, псіхалагічнай і другіх відах дапамогі для палітвязняў і іхных сем’яў. На платформу ўжо паступіла некалькі сотняў зваротаў. Людзей больш за ўсё хвалююць фінансавыя і юрыдычныя пытанні, звязаныя з легалізацыяй і працягненнем дакументаў за мяжой. Тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі, часцей за ўсё цікавяцца магчымасцю тэрміновай эвакуацыі з краіны.
Ініцыятарам стварэння Службы была прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Гарбунова. «Адно Акно» стала працягам ідэі марафону салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсё роўна!» і адказам на шматлікія звароты па дапамогу.
Спасылка на беларускамоўную версію Службы “Адно Акно”: https://help.by.social/hc/be.
Беларускае Радыё Рацыя