BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Шмат балючага, і памяць не хоча гэта ўсё ўзгадваць”

У першую чаргу маральная і псіхалагічная падтрымка зараз патрэбная палітвязням, якія выходзяць на волю. І гэта не фармальныя размовы з псіхолагамі, а чалавечыя стасункі.

Фота: Дом Творцаў

Часамі працуе тэрапія праз творчасць, – кажа беларуская мастачка, аўтарка праекту пра палітвязняў “Мартыралог” Ксіша Анелава:

-Гэта можа толькі праз які месяц чалавек пачынае разумець, вось пра што дапамога псіхалагічная. І пачынае неяк раскрывацца, штосьці распавядаць, таму што шмат балючага, і памяць не хоча гэта ўсё ўзгадваць. Але гэта патрэбна размотваць і разматваць, як гэтыя ніткі, і лекавацца, таму псіхалагічная дапамога.

Самая вялікая колькасць беларускіх палітвязняў была вызваленая ў снежні мінулага году – адразу 123 асобы, якія былі прымусова вывезеныя ва Украіну, а пасля па ўласным жаданні апынуліся ў Польшчы ці ў Літве. Сярод вызваленых такія вядомыя асобы як Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Аляксандр Фядута, Алесь Бяляцкі ды так далей.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.