BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шматдзетнай маці з Пружанаў прысудзілі амаль 5 гадоў пазбаўлення волі

Жыхарку Пружанаў Юлію Лаптановіч абвінавацілі ў Арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, Абразе прадстаўніка ўлады, Гвалце альбо пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак, Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных ды так далей.

Палітвязень Юлія Лаптановіч – гэта шматдзетная маці, фігурантка «справы карагодаў», якая ўзбуджаная пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Берасці. Дома ў сям’і Лаптановіч прайшоў ператрус, муж Юліі таксама за кратамі. Прысуд жанчыне – 4 гады і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па апошніх звестках яна знаходзіцца ў папраўчай калоніі №4.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя