Шматдзетнаму бацьку з Беларусі не падоўжылі дазвол на жыхарства ў Літве.

Прычынай стала тое, што ён працаваў у МНС 12 гадоў таму. Віктар Евілін — актывіст з Мар’інай Горкі, актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі 2020 года, піша Радыё Свабода. У яго чацвёра дзяцей, жонка мае літоўскія карані.
У Беларусь Евілін паехаць не можа, бо могуць арыштаваць. Збіраецца аспрэчваць рашэнне, бо «іншых варыянтаў няма».
Беларускае Радыё Рацыя