BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Смерць Шлетгаўэра ў магілёўскай калоніі выклікае шмат пытанняў

Дзмітрый Шлетгаўэр. Фота: Spring96.org.
Дзмітрый Шлетгаўэр. Фота: Spring96.org.

Як паведамляла Беларуская служба Польскага Радыё, смерць 22-гадовага палітзняволенага, грамадзяніна Расеі, які меў від на жыхарства ў Беларусі, Дзмітрыя Шлетгаўэра ў магілёўскай калоніі адбылася праз «механічную асфексію», гэта азначае хутчэй усяго, што чалавек скончыў сваё жыццё самагубствам. Але гэта абвяргае суразмоўца Радыё Рацыя, які даўгі час быў з Шлетгаўэрам ў СІЗА -7 Берасця:

– Ён аб гэтым нават не думаў. 21 год, тады яму столькі было, якая смерць! Энергія б’е. Быў трывалым, заўсёды на пазітыве. І падтрымліваў іншых. Ён быў упэўнены, што хутка выйдзе. Тое, што я на сённяшні дзень даведаўся, – гэта забойства. Ён ведаў шмат чаго: што там адбывалася, якія давалі яму заданнні. І яны вырашылі яго не скарыстаць, а проста зліквідаваць як сведку.

Калі Дзмітрый Шлетгаўэр вярнуўся з Афрыкі, дзе быў наёмнікам, на яго выйшла КДБ з бруднымі і страшнымі заданнямі, якія ён, магчыма, не выканаў, гэта стала прычынай яго затрымання і асуджэння на 12 гадоў у калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму нібыта за шпіянаж і спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя