СМІ пішуць пра магчымае затрыманне старшыні жодзінскага гарвыканкама. Ex-press.by са спасылкай на чытачоў піша аб магчымым затрыманні старшыні жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрыя Заблоцкага і дырэктара Жодзінскай ЖКГ Юрыя Рабецкага.
На фота Дзмітрый Заблоцкі
Таксама чытачы паведамляюць пра затрыманне ў Жодзіне начальніка турмы №8 Дзмітрыя Страбкова. Затрыманні і праверкі, паводле чытачоў, праходзяць таксама на іншых прадпрыемствах Жодзіна, а таксама жодзінскім ГАУС.
Напярэдадні “Зеркало” са спасылкай на некалькі не звязаных паміж сабою крыніц паведаміла пра затрыманне генеральнага дырэктара беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіне – БелАЗа – Сяргея Нікіфаровіча. Аднак афіцыйнай інфармацыі па затрыманнях няма. Па словах крыніц, Нікіфаровіча затрымалі 15 снежня. Магчымая прычына – карупцыя. Ён можа знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: zhodino.gov.by