BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Смяротна небяспечная цвіль пагражае чалавецтву

Глабальнае пацяпленне спрыяе распаўсюду небяспечных відаў цвілі, якія могуць заражаць лёгкія і мозг чалавека. Паводле даследаванняў Манчэстэрскага ўніверсітэта, арэал аднаго з самых небяспечных відаў — Aspergillus fumigatus — можа вырасці ў Еўропе на 77% да 2100 года.

Кажа навуковец, экс-супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Сяргей Бесараб:

– Асноўная сусветная пагроза – гэта аспергіл чорны. Уся гэтая навала вельмі цесна звязаная менавіта са зменамі клімату. Калі казаць пра Польшчу, то я бачыў даследаванні, дзе палякі менавіта кажуць, што пагроза грыбковых захворванняў будзе павышацца ў колькасці, яны ўжо і зараз ёсць, пагроза перадусім для людзей са слабым імунітэтам і для онкахворых.

Па словах навукоўца, асабліва небяспечныя і Aspergillus flavus, якія могуць заражаць прадукты і вылучаць атрутныя рэчывы — афлатаксіны. Чалавецтву трэба рыхтавацца да росту рызыкі і шукаць новыя метады барацьбы з грыбковымі інфекцыямі, пакуль яны не сталі глабальнай пагрозай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц.