BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

СПА Беларусі з пачатку года знішчыла 18 ударных БПЛА


З пачатку году Мінабароны Беларусі зафіксавала 128 парушэнняў дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы.

Пра гэта заявіў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук’яновіч: «У нас баявое прымяненне (было — рэд.) 23 разы: нашы дзяжурныя сілы знішчылі 18 беспілётных лятальных апаратаў самалётнага тыпу».

У найбліжэйшай будучыні ВПС Беларусі атрымаюць на ўзбраеньне «мадэрнізаваныя ўзоры зенітна-ракетнага комплексу». Адпаведную пастанову падпісаў міністар абароны Віктар Хрэнін.