BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Спадзявайся на лепшае, але рыхтуйся да горшага”

Калі вайна скончыцца калі не праз некалькі месяцаў, то хаця б у бліжэйшыя гады, як мінімум на тое ёсць спадзяванне. Ужо зараз варта задумвацца над тым, што рабіць пасля завяршэння ваеннага стану ва Украіне.

Распавядае грамадзянін Беларусі, па нацыянальнасці ўкраінец Уладзімір Гудкоў:

– Я рыхтуюся да таго, што рабіць далей, калі яна скончыцца і спрабую зразумець, калі яна скончыцца. Мо праз год, але трэба цярпець, трэба глядзець за здароўем, чымсьці займацца праз пару месяцаў. Але перада мной узнікае пытанне: “Што рабіць на наступны дзень?” Вось сёння яна скончылася, а што рабіць на наступны дзень?

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе амаль што 900 дзён ці гэта фактычна два з паловай гады змагання з расейскім агрэсарам на ўкраінскай тэрыторыі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Здымак ілюстрацыйны