BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спартовую настаўніцу судзяць за ўдзел у пратэстах

У Менску распачаўся судовы працэс над 28-гадовай Янай Чобат, якая выкладае фізкультуру ў сталічнай школе. Яе абвінавачваюць паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса – «арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак».

Здымак ілюстрацыйны

Чобат не толькі настаўніца, але і фітнес-трэнерка, а таксама займаецца трыятлонам і конным спортам. Паводле звестак «Нашай Нівы», яна трапіла пад пераслед за ўдзел у пратэстах. Працэс вядзе суддзя Анастасія Ачалава.