6 красавіка адзначаецца 115-гадовы юбілей выдатнага беларускага вучонага, педагога і інжынера Барыса Кіта, які пакінуў свой след у гісторыі сусветнай навукі і ракетнай тэхнікі.

Каментуючы гэты важны момант, хімік і навуковы эксперт Сяргей Бесараб адзначыў, што ўнёсак Кіта ў развіццё касмічных тэхналогій і фізікі немагчыма пераацаніць:
–Кіт, дзякуючы якому зрушылася з месца ўся індустрыя касмічных палётаў, уся індустрыя новых тыпаў ракет. Уся яго праца была сканцэнтравана на матэматычных разліках. Ён ідэнтыфікаваў сябе як матэматык. Кіт – гэта прадцеча сучасных вадародных аўтамабіляў. Тэхналагічны герой, які пранёс праз усё жыццё беларушчыну. Ён увесь час ідэнтыфікаваў сябе як беларус, як тэхналагічны беларус. Мы з сябрамі кожны год адзначаем дзень нараджэння Барыса Кіта, гэта для нас такое свята, якое аб’ядноўвае беларушчыну, тэхніку, космас – усе самыя прыгожыя рэчы.
Сяргей Бесараб таксама падкрэсліў, што ў Беларусі цяпер не хапае навуковых работ, якія паглыблена даследавалі б спадчыну Барыса Кіта.
Барыс Кіт памёр у нямецкім горадзе Франкфурт-на-Майне, дзе ён пражыў апошнія гады свайго жыцця. Пахаваны на могілках праваслаўнай царквы ў Вісбадэне. На ягонай магіле ў 2022 годзе ўсталявалі каваны крыж у выглядзе «крыжа Еўфрасінні Полацкай». Крыж вырабіў каваль з Пастаўшчыны – Юрась Фурс.
Цалкам гутарка:




Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц






