У Варшаўскім універсітэце была прачытана лекцыя, прымеркаваная да 95-годдзя з пачатку масавай высылкі беларускіх “кулакоў”.

Лекцыю падрыхтаваў на падставе архіўных дакументаў дырэктар Беларускага ўніверсітэта публічнай гісторыі Ігар Станкевіч, нашчадак сям´і рэпрэсаваных так званых кулакоў.
Гаворыць Ігар Станкевіч:
-Галоўная мэта – гэта ўшанаваць памяць гэтых людзей. Больш вузкая, мая асабістая, – гэта проста ў агульным кантэксце ўзгадваць і пра гісторыю ўласнай сям’і, якая таксама прайшла і праз дэпартацыі, прычым, было некалькі высылак, і праз расстрэлы. І агулам у мяне тры пакаленні фактычна было рэпрэсаваных.
Многія слухачы лекцыі аказаліся нашчадкамі рэпрэсаваных, таму матэрыял выклікаў жывую зацікаўленасць і дапаўняўся трагічнымі фактамі злачынстваў бальшавікоў у Беларусі.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






