BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спецдакладчык ААН па Беларусі заклікаў да далейшага вызвалення палітвязняў

«Працяг і паскарэнне працэсу вызвалення вязняў стаў бы прыдатным фонам для будучага агляду сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — заявіў спецыяльны дакладчык ААН Нілс Муйжніекс з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі. 

Ён адзначыў, што ў лістападзе 2025 года Беларусь пройдзе чарговы цыкл Універсальнага перыядычнага агляду Рады правоў чалавека ААН. Працэс вызвалення павінен працягвацца і тычыцца ўсіх, хто несправядліва пераследуецца, асабліва тых, у каго праблемы са здароўем.

Муйжніекс падкрэсліў, што агульная колькасць палітвязняў у краіне застаецца значнай: больш за 1100 чалавек знаходзяцца ў месцах зняволення за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, многія з іх пакутуюць ад пагаршэння фізічнага і псіхічнага здароўя праз жорсткае абыходжанне і дрэнныя ўмовы ўтрымання, што выяўляецца ў недастатковым харчаванні, неадэкватным медычным абслугоўванні, забароне на атрыманне замежнай гуманітарнай дапамогі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org