BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот


Праваабаронцы з ініцыятывы Dissidentby папярэдзілі пра стварэнне спецслужбамі фэйкавага чат-бота іх арганізацыі і просяць не дасылаць туды ніякай інфармацыі.

Як гаворыцца ў апісанні да фэйкавага @dissidentby_evacuation_bot, ён нібыта створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзянаў Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў маніторынгавую групу «Беларускі Гаюн», якая адсочвала ваенную актыўнасьць у Беларусі.

Па словах праваабаронцаў, у Dissidentby няма бота для сувязі. З імі звязваюцца праз сайт dissidentby.com або праз кантакты ў апісанні тг-канала @dissidentBY.