Справу Івана Вабішчэвіча пачнуць разглядаць 10 снежня ў судзе Партызанскага раёна Менска.
Спеваку інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс будзе ўзначальваць суддзя Вольга Царык.
Пра затрыманне 44-гадовага спевака стала вядома ў лістападзе.
Крыніца: “Вясна”