BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскае МЗС: Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава даўно знаходзілася за мяжой

Польскія службы «атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён ня могуць звязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай», паведаміў прэсавы сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі.

«Згодна з данымі польскіх і партнёрскіх службаў, гэтая асоба знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў. Польскія службы будуць падтрымліваць дзеянні службаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі для высвятлення месцазнаходжання спадарыні Мельнікавай», — напісаў ён 29 сакавіка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

У сваю чаргу Каардынацыйная рада просіць давяраць толькі тым звесткам, якія сыходзяць з афіцыйных крыніц, бо на сённяшні момант вядзецца следства па факце знікнення Анжалікі.

Як паведаляе Інтэрыя.пл, дочкі Мельнікавай таксама прапалі без вестак. У эфіры польскага тэлеканалу TVN24 кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў, што былы муж Анжалікі Мельнікавай выехаў у Беларусь. Гэтую ж інфармацыю ўчора пераказвалі «Белсату» іншыя крыніцы.

Нагадаю, што напярэдадні ўвечары Павел Латушка паведаміў, што Мельнікавай няма на тэрыторыі Польшчы, сувязь з ёй адсутнічае з 25 сакавіка.

Пасля знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай знік і доступ да рахункаў структуры, пра гэта пісала «Наша ніва».

Каардынацыйная рада прызначыла Стусю Гліннік выконваючыую абавязкі спікеркі замест Анжалікі Мельнікавай.