Беластоцкі філіял Вышэйшай школы кадраў менеджменту ў Коніне “Беларуская Акадэмія” ўнесена Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў “Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Паводле інфармацыі ведамства, “да дзейнасці арганізацыі мае дачыненне 65-гадовая Святлана Сільверстава”. Да “экстрэмісцкіх” аднесены старонкі і каналы адукацыйнай установы ў “Фэйсбуку” і “Тэлеграме”.
“Беларуская Акадэмія” стала 301-м “экстрэмісцкім” фармаваннем у спісе, які сумесна вядуць КДБ і МУС Беларусі.






