BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Спіс экстрэмістаў” у Беларусі за год павялічыўся на 1 154 пазіцыі

“Спіс экстрэмістаў” у Беларусі за 2024 год павялічыўся на 1 154 пазіцыі. Як паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў, 27 снежня ў пералік дадалі яшчэ 13 чалавек. Цяпер у спісе знаходзяцца 4 808 пазіцый.

Фота: soyuz.by

Для параўнання, у канцы мінулага года іх было 3 654. Усе людзі, унесеныя ў спіс 27 снежня, асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія шырока выкарыстоўваюцца для палітычнага пераследу.  Летась спіс таксама значна павялічыўся — на 1 391 пазіцыю.