BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спіс палітвязняў пашыраецца

Аляксандр Варонін, Алег Зыкун, Вячаслаў Панасюк і Руслан Шукала. Гэтыя асобы з Берасцейшчыны за апошнія два тыдні былі дададзеныя да спісу палітвязняў.

Жыхар Берасця Аляксандр Варонін быў асуджаны па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Вынік суда ў адносінах да мужчыны невядомы. Пачаў адбываць пакаранне ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Лекар-уролаг з Берасця Алег Зыкун падазраецца ў нібы распаўсюдзе персанальных дадзеных сілавікоў. Прысуд невядомы. Утрымліваўся ў СІЗА№7 горада Берасця.

Палітвязень Вячыслаў Панасюк асуджаны на два гады хіміі. Падстава – каментары пад фотаздымкамі беларускага чыноўніка Уладзіміра Караніка. Знаходзіўся ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу№55.

І жыхар Пінска Руслан Шукала асуджаны на два гады хіміі таксама за каментар у адносінах да Аляксандра Лукашэнка пад пастом пра павышэнне цэнаў на лекі. Мужчына перабывае ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу№39.

Беларускае Радыё Рацыя