BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Справаздача МУС: на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі 56 чалавек

Пра затрыманне ў Пінскім раёне (Берасцейскай вобласці) “нацыстаў-экстрэмістаў” адчыталася 14 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў. Сцвярджаецца, што супрацоўнікамі Берасцейскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы АМАП спынена “незаконнае масавае мерапрыемства”, якое пад маркай правядзення канцэрта плануе закрытае незаконнае масавае мерапрыемства ў Пінскім раёне.

Фота: скрыншот відэа МУС РБ

Удзельнікамі мерапрыемства называюцца 56 чалавек з Менска, Гародні, Віцебска, Берасця, Пінска і Лунінца. “Сярод іх – датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку да масавых беспарадкаў у 2020 годзе, а таксама сваякі ўдзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне”, – заявіў начальнік упраўлення па Берасцейскай вобласці ГУБАЗіК Аляксандр Лаўруковіч.

“Цяпер 11 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў. Арганізатары, 42- і 41-гадовы жыхары Пінскага раёна, – за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў”, – сказаў прадстаўнік МУС.

Нагадаем, 8 ліпеня паведамлялася, што супрацоўнікі АМАП уварваліся ў намётавы лагер пад Пінскам і затрымалі 11 чалавек, якія сабраліся на канцэрт. У роліку МУС было паказана, як сілавікі выцягваюць людзей з намётаў і ўкладваюць тварам у зямлю. Адзначалася, што ўсе затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

9 ліпеня стала вядома, што сярод затрыманых – сястра байца палка Каліноўскага Кірыла Іванова.

Беларускае Радыё Рацыя