Судовы працэс над грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі, якога ўлады Беларусі абвінавачваюць у “агентурнай дзейнасці”, працягнецца 10 сакавіка. Слуханне пройдзе ў закрытым рэжыме.

Масатосі быў затрыманы ў ліпені мінулага года, а інфармацыя пра гэта з’явілася ў верасні ў дзяржаўных СМІ. Яго вінавацяць у зборы і перадачы японскім спецслужбам звестак пра беларускую вайсковую інфраструктуру і перамяшчэнне войскаў. Афіцыйныя крыніцы заяўляюць, што ён нібыта рабіў тысячы фатаздымкаў стратэгічных аб’ектаў у памежнай зоне з Украінай.
Японскія ўлады ведаюць пра сітуацыю і сочаць за ёй. Раней у Беларусі затрымалі яшчэ аднаго японскага грамадзяніна, які нібыта фатаграфаваў чыгуначную інфраструктуру.






